З МЗС Беларусі звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку
![Міхаіл Гольцаў / Фота з асабістага архіва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/golts.jpg.webp?itok=mPqZiTHl)
Міхаіл Гольцаў / Фота з асабістага архіва
Пасля 8,5 гадоў працы ў дыпламатычнай службе звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў. Аб гэтым рашэнні ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
"У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе, і стараўся на карысць усяго грамадства. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму я змог прынесці карысць і дапамагчы. Самае галоўнае — гэта падзяка чалавечая", — так ён падвёў вынікі сваёй працы.
![Из МИД Беларуси уволился консул Генерального консульства Беларуси в Белостоке](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2020-10-03v173002.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.