З Непала ў Маскву даставілі яшчэ адну грамадзянку Беларусі

4 траўня з Непала ў Маскву даставілі яшчэ адну грамадзянку Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Аляксандр Гардзейчык.

Беларуску разам з групай расіян прывезлі самалётам МНС Расіі ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава. Там яе сустрэў супрацоўнік беларускай амбасады.

Паведамляецца, што жанчына была ў Непале турысткай. Яна не ведае, ці ёсць яшчэ нашыя суайчыннікі ў пацярпелым ад землятрусу рэгіёне.

Нагадаем, што 29 красавіка з Катманду самалёт расійскіх ратавальнікаў даставіў двух грамадзян Беларусі.

Магутны землятрус у Непале адбыўся 25 красавіка. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі больш за 7200 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі