За паўгода беларусаў стала менш амаль на 20 тысяч
Колькасць насельніцтва ў Беларусі па стане на 1 ліпеня 2019 года складае 9 мільёнаў 456,2 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Па стане на 1 студзеня 2019 года ў Беларусі было 9 мільёнаў 475,2 тысячы жыхароў.
Такім чынам, за паўгода насельніцтва краіны скарацілася на 19 тысяч чалавек. Гэта супастаўна са знікненнем аднаго з такіх гарадоў, як Быхаў, Глыбокае, Добруш, Паставы ці Пружаны.