За першы дзень бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 93 замежнікі

За першы дзень бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 93 замежнікі

У Беларусі пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80-ці краін. За першы дзень (на 9-ю раніцы 13 лютага) ім скарысталіся 93 чалавекі. Найбольш з Германіі — 16, з Польшчы прыляцелі 14, з Вялікабрытаніі — 15, з Чэхіі — 8, паведаміў Еўрарадыё Антон Бычкоўскі, прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па звестках тэлеканала АНТ, першым замежнікам, які скарыстаўся новаўвядзеннем, быў фін, які прыляцеў рэйсам са Славакіі.

Дарэчы, на замежнікаў, якія парушаць пяцідзённы бязвізавы тэрмін знаходжання ў нашай краіне, завядуць базу дадзеных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі