За пяць дзён 2015-га беларусы прынеслі ў абменнікі толькі $23 млн
А з 25 да 29 снежня 2014 года людзі прадалі наяўнымі банкам 45 млн долараў.
З 1 да 5 студзеня ўключна беларусы прадалі валюты на чыстай аснове на 35,4 млн долараў. Фізічныя асобы пакінулі ў абменніках наяўнымі 23,6 млн долараў, а прадалі безнаяўным шляхам 11,8 млн долараў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.
Як паведамляла Еўрарадыё, чысты продаж валюты насельніцтвам Беларусі з 25 да 29 снежня 2014-га склаў 52 млн 900 тысяч долараў у эквіваленце. Наяўнымі беларусы прадалі банкам 45 млн 600 тысяч долараў, безнаяўным шляхам — 7 млн 300 тысяч долараў,
За пяць згаданых дзён снежня ўклады ў беларускіх рублях у банках выраслі на 319 млрд 300 млн рублёў. За 1-5 студзеня сёлета прырост тэрміновых дэпазітаў у беларускіх рублях склаў 421,4 млрд рублёў.
Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі дзейнічаў 30% збор з продажу валюты. Аднак 30 снежня ён быў зніжаны да 20%, а з 6 студзеня — да 10%. Варта адзначыць, што на валютных таргах 5 студзеня курс долара вырас адразу на 840 рублёў, 6 студзеня — яшчэ на 60.
Як змяняліся курсы валют пры Ермаковай і Калаўры (інфаграфіка)
Фота: Fotolia