Заіка: Беларусь не ўмее скарыстацца выгадай ад антырасійскіх санкцый

Еўрасаюз на паўгода працягнуў санкцыі супраць Расіі. У адказ прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў падоўжыць на паўгода так званае "прадуктовае эмбарга".

Ці выйграе ад гэтага Беларусь, запыталася Еўрарадыё ў эканаміста Леаніда Заікі.

Заіка: “Складана было ўявіць сабе лепшую сітуацыю, калі прыбіраюць канкурэнтаў беларускіх тавараў. Беларусь атрымала вялікі рынак Расіі. Беларусь магла прадаваць свае тавары, перапрадаваць у Расію польскія прадукты — таннае мяса, яблыкі. І Беларусь будзе выйграваць, пакуль існуе гэтае эмбарга. Гэта выгадна для Беларусі. Іншая справа, што гэта выкарыстоўваюць бесталкова: у нас знізіўся экспарт у Расію! І па мясе, і па малаку. У гэтым вінаватае беларускае аграрнае кіраўніцва: яны прывыклі сядзець і прадаваць”.

Эканаміст рэкамендуе заахвочваць вытворцаў і дзейнічаць на расійскім рынку больш актыўна.

Фота — 15minut.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі