Закрыты суд над журналісткай Барысевіч і лекарам Сарокіным працягнецца 22 лютага

Закрыты суд над журналісткай Барысевіч і лекарам Сарокіным працягнецца 22 лютага

Закрыты суд над журналісткай TUT.by Кацярынай Барысевіч і лекарам мінскай Бальніцы хуткай меддапамогі Арцёмам Сарокіным працягнецца ў панядзелак, 22 лютага. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы пра стан пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, што "пацягнула цяжкія наступствы""павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэння атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў". Барысевіч і Сарокін абнародавалі інфармацыю, што забіты Бандарэнка не быў п'яным — 0 праміле алкаголю ў крыві. А гэта супярэчыла афіцыйным заявам Следчага камітэта і Аляксандра Лукашэнкі.

Крымінальная справа пачала разглядацца ў Доме правасуддзя 19 лютага. Працэс зрабілі закрытым пасля хадайніцтва пракурора. Пра адкрытасць хадайнічалі абое падсудныя, іх адвакаты і маці Рамана Бандарэнкі.

Барысевіч і Сарокін з лістапада 2020-га знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітзняволенымі.

22 лютага працягнецца і працэс палітвязня Віктара Бабарыкі.

Закрыты суд над журналісткай Барысевіч і лекарам Сарокіным працягнецца 22 лютага
Кацярына Барысевіч / Reuters
Закрыты суд над журналісткай Барысевіч і лекарам Сарокіным працягнецца 22 лютага
Арцём Сарокін / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі