Залева паралізавала дарожны рух у Магілёве (відэа)

Па абедзе ў пятніцу моцны дождж накрыў Магілёў. Заліло так, што грамадскі транспарт не хадзіў, а прыватныя аўто з цяжкасцю перасоўваліся ў вадзе. Машыны згуртаваліся на вуліцы Першамайскай у раёне чыгуначнага вакзала. Ім перашкаджала вада, якая назапасілася пад мостам, паведамляе сайт gorad.by


Некаторыя машыны проста заглухлі ў вадзе.


Рух тралейбусаў аднавіўся ў раёне плошчы Леніна а 17.55. Для гэтага давялося адпампаваць ваду на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі