Запушчаны грамадскі маніторынг мясцін у Беларусі, забруджаных радыяцыяй
Запушчаны грамадскі маніторынг тэрыторыі Беларусі на прадмет радыеактыўнага забруджвання. Пра старт праекта паведамляе "Экадом". Грамадскія актывісты пішуць, што з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС "радыяцыйны маніторынг ажыццяўляецца на стацыянарных станцыях, але інфармацыі аб рэгулярным маніторынгу пэўных забруджаных тэрыторый і, адпаведна, аб іх стане ў беларусаў няма". У выніку яны вырашылі пачаць "народны маніторынг месцаў, дзе выпадалі радыеактыўныя ападкі", каб праверыць, "якая сітуацыя з узроўнем радыяцыйнага забруджвання на тэрыторыі Беларусі сёння".
У канцы мінулага года валанцёры ўжо праводзілі маніторынг дзевяці ўчасткаў у Магілёўскай, Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.