Затрыманы бізнесмен Юрый Чыж

Затрыманы бізнесмен Юрый Чыж

Затрыманы бізнесмен Юрый Чыж, паведамляюць TUT.by і nn.by са спасылкай на свае крыніцы. Якія праэтэнзіі маюць да яго сілавікі, пакуль невядома.

Адбылося гэта ўвечары 15 сакавіка. Чыж правёў некалькі дзён у Маскве і быў затрыманы па вяртанні ў Беларусь (сваякі ўжо пацвердзілі факт затрымання). Былі затрыманыя і кіраўнікі некалькіх кампаній, "якія засталіся ў бізнесмена пасля разгрому яго імперыі". Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

Юрыю Чыжу 28 сакавіка споўніцца 58 гадоў. Ён быў уплывовым бізнесменам, уваходзіў у атачэнне Аляксандра Лукашэнкі. Аднак роўна пяць гадоў таму яго затрымлівалі па справе аб "ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры". Праз паўгода бізнесмен выйшаў на волю —  прызнаў віну і кампенсаваў шкоду.

Эканамічны суд Мінска разглядае справу аб банкроцтве кампаніі "Трайпл", заснавальнікам якой з'яўляецца Чыж.

На відэа — каментар Лукашэнкі пра мінулае затрыманне Юрыя Чыжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі