Затрыманых супрацоўнікаў TUT.by пераводзяць у "Валадарку"
Затрыманых супрацоўніц TUT.by пераводзяць у СІЗА, паведамляе ТГ-канал выдання.
Марыну Золатаву, Вольгу Лойка, Алену Талкачову, Алу Лапатко, намесніцу дырэктара Ірыну Рыбалка і намесніцу галоўнага бухгалтара Марыю Новік перавядуць у СІЗА №1 на Валадарскага. Усе яны маюць статус падазраваных.
Раней з'яўлялася інфармацыя, быццам Золатаву, Лойка і Талкачову перавядуць у СІЗА Жодзіна.
Галоўную бухгалтарку ТАА “ТУТ БАЙ МЕДИА” Анжэлу Асад таксама ўзялі пад варту, але дзе яна знаходзіцца — невядома. Дырэктарка кампаніі RocketData Дар'я Данілава таксама падазраваная па крымінальным артыкуле. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Супрацоўнікі TUT.by былі затрыманыя 18 траўня. У гэты дзень на офісе кампаніі і дома ў некаторых супрацоўнікаў прайшлі ператрусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.