Зборная Беларусі па хакеі дазаявіла 24-гадовага форварда

Зборная Беларусі па хакеі дазаявіла 24-гадовага форварда

Зборная Беларусі па хакеі дазаявіла 24-гадовага форварда (гэта была апошняя заявачная вакансія). Як інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі, Аляксандр Когалеў зможа прыняць удзел ужо ў сённяшнім матчы на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне са зборнай Венгрыі. Ён пачнецца ў 16:30 паводле беларускага часу. У Когалева будзе 19-ы нумар.

У гэтым сезоне Аляксандр Когалеў правёў 44 матчы ў складзе мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ, набраў 9 бамбардзірскіх балаў (4+5), 20 паядынкаў за сталічнае "Юнацтва" ў нацыянальным першынстве, набраў 20 (9+11) ачкоў.

У стартавым матчы на чэмпіянаце свету ў Нур-Султане беларуская зборная з цяжкасцю абыграла зборную Літвы — 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі