Зборная Беларусі па хакеі развітаецца з элітным дывізіёнам?

Зборная Беларусі па хакеі развітаецца з элітным дывізіёнам?

Новы кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею Люк Тардзіф прапануе скараціць колькасць удзельнікаў чэмпіяната свету з 16-ці да 12 каманд. Ён лічыць, што з элітнага дывізіёна варта прыбраць чатыры каманды, якія "збіраюць на чэмпіянатах свету толькі паражэнні". А зборная Беларусі ў апошнія гады выступае няўдала, на апошнім сусветным першынстве яна заняла 15-е месца. Ды і сітуацыя не выпраўляецца: пасля была правалена алімпійская кваліфікацыя.

Тардзіф прапануе чатыры найгоршыя каманды "эліты" аб'яднаць з 12 прадстаўнікамі дывізіёнаў "А" і "Б". Такі крок, на яго думку, можа павысіць узровень канкурэнцыі. Але гэты праект будзе абмяркоўвацца. Калі ж яго прымуць, зборная Беларусі будзе гуляць у першым дывізіёне са зборнымі Вялікабрытаніі, Італіі, Нарвегіі, Францыі, Аўстрыі, Паўднёвай Карэі, Славеніі, Венгрыі, Румыніі, Літвы, Польшчы, Японіі, Эстоніі, Украіны і Сербіі.

Цікава, што беларускі кандыдат у прэзідэнты IIHF Сяргей Ганчароў, наадварот, прапаноўваў павялічыць колькасць краінаў, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету, да 24 каманд. Пасля паражэння на выбарах Ганчароў паведаміў, што ўвогуле сыходзіць са спорту і збіраецца адпачываць — "паўгода-год".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі