Пасля паражэння ад фінаў зборная Беларусі ўжо на апошнім месцы (відэа)


Адзіны гол на 57-й хвіліне забіў Хямяляйнен пасля памылкі абаронцы Ігара Шытава. Беларусы свае моманты не рэалізавалі.


Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Верамко (капітан), Шытаў (Калачоў, 79), Мартыновіч, Філіпенка, Бардачоў, Драгун (Паўлаў, 66), Кісляк, Балановіч (Няхайчык, 17), А. Глеб, Пуціла, Радзівонаў. На апошніх хвілінах гульні за сімуляцыю атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля Павел Няхайчык.

Матч Фінляндыя — Беларусь праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)



Нагадаем, у ранейшых матчах беларуская зборная прайграла Грузіі — 0:1 (у гасцях), Францыі — 1:3 (у гасцях), Іспаніі — 0:4 (дома), выйграла ў Грузіі — 2:0. Тры забітых мяча на рахунку Антона Пуцілы, Рэнана Брэсана і Станіслава Драгуна.


Наступны матч каманда Георгія Кандрацьева правядзе 11 чэрвеня ў Гомелі са зборнай Фінляндыі.
 

У групе "І" лідыруе Іспанія — 11 ачкоў (пасля 5 матчаў), Францыя — 10 (5), Фінляндыя — 5 (4), Грузія — 4 (5), Беларусь — 3 (5).

11 чэрвеня беларусы згуляюць яшчэ адзін матч з фінамі, на гэты раз у Гомелі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі