Зборную Чарнагорыі дзве гадзіны пратрымалі ў мінскім аэрапорце

З-за праблемаў з мытным афармленнем у аўторак з аэрапорта не маглі выехаць не толькі гульцы і трэнеры чарнагорцаў, але і журналісты, прадстаўнікі футбольнай асацыяцыі гэтай краіны.



"Прессбол" нагадвае, што паміж Беларуссю і Чарнагорыяй падпісанае пагадненне аб бязвізавым рэжыме, але нягледзячы на гэта зборную Чарнагорыі чакаў у нацыянальным аэрапорце "Мінск" непрыемны "сюрпрыз".



Пасля гэтага здарэння прадстаўнікі футбольнага саюза Чарнагорыі заявілі, што не прымуць удзел у традыцыйнай вячэры з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі перад таварыскім матчам.
 

Спіс гульцоў беларускай зборнай, выкліканых на таварыскі матч, можна паглядзець тут.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі