Журавель больш не галоўны трэнер мінскага "Дынама"

Галоўны трэнер мінскага футбольнага клуба "Дынама" Уладзімір Журавель пакінуў сваю пасаду.

Як піша сайт by.tribuna.com, 16 снежня адбылася сустрэча, падчас якой уладальнік клуба Юрый Чыж і Уладзімір Журавель падвялі вынікі сезона. Падчас перамоваў было вырашана спыніць супрацоўніцтва з Жураўлём на пасадзе галоўнага трэнера.

Паведамляецца, што Журавель цяпер знаходзіцца ў творчым адпачынку і ад падрабязных каментароў пакуль устрымліваецца. На сайце клуба афіцыйнага паведамлення пра адстаўку трэнера пакуль што няма.

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі