Зідан вярнуўся ў "Рэал"
Зінедын Зідан вярнуўся ў "Рэал", кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2022 года. Ён кіраваў суперклубам з Мадрыда ў 2016-2018 гадах, і гэта быў яго зорны час: "Рэал" упершыню ў гісторыі тройчы запар выйграваў Лігу чэмпіёнаў, станавіўся чэмпіёнам Іспаніі. Цяпер жа каманда ў крызісе — у чэмпіянаце яна безнадзейна адстала ад "Барселоны" (на 12 ачкоў), з Лігі чэмпіёнаў выбыла ў 1/8 фіналу.
Зідану 46 гадоў. Ён славуты ў мінулым футбаліст, трэнерскую кар'еру распачаў у 2014 годзе.