Зміцер Дашкевіч — падазраваны па крымінальнай справе
Зміцер Дашкевіч стаў падазраваным па крымінальнай справе.
"Званіў следчы з СК. Зміцер арыштаваны па 342 ч. 1. Заўтра не выйдзе", — напісала ў сацсетках яго жонка Наста.
Артыкул 342 — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Гэта адзін з самых "папулярных" палітычных артыкулаў у Беларусі.
Дашкевіча затрымалі 23 сакавіка пасля ператрусу ў яго дома. Яго судзілі па адміністрацыйным артыкуле, далі 15 сутак арышту. На волю ён мусіў выйсці заўтра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.