ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да 20 украінскіх чыноўнікаў

ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да 20 ўкраінскіх чыноўнікаў, адказных за гвалт у краіне. З такой заявай ўвечары ў сераду, 19 лютага, выступіў высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША, паведамляе Reuters.

У тым выпадку, калі візавыя санкцыі не змогуць спыніць гвалт, то ЗША гатовыя разам з Еўрасаюзам распачаць і іншыя меры, накіраваныя на нармалізацыю сітуацыі ва Украіне, заявіў суразмоўца агенцтва, і не стаў удакладняць, пра якія менавіта захады ідзе гаворка. Пайменны спіс асобаў, якія трапілі пад дзеянне амерыканскіх санкцый, знешнепалітычнае ведамства ЗША пакуль не распаўсюдзіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі