Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускага кіно

Ігар Аўдзееў / sputnik.by
Ігар Аўдзееў / sputnik.by

Кінакрытыка Ігара Аўдзеева звольнілі з пасады дырэктара (загадчыка) Музея гісторыі беларускага кіно, піша zerkalo.io.

Ігар Аўдзееў у свеце беларускага кіно шырока вядомы. Яго бацькі — кінааператар Алег Аўдзееў і кінакрытык Ефрасіння Бондарава. Ён нарадзіўся ў 1959 годзе. Аўдзееў — аўтарытэтны кіназнаўца i кінакрытык, таксама ён распрацаваў навуковую канцэпцыю стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно.

Сам музей быў заснаваны ў 1976 годзе, пэўны час размяшчазся ў Чырвоным касцёле, дзе ў савецкі час быў Дом кіно. Тады музей меў пераважна архіўную функцыю. Для наведвальнікаў ён адчыніўся на пачатку 2002 года ў будынку на вуліцы Свярдлова, 4. Гэты помнік архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя быў спецыяльна рэканструяваны.

Аўдзееў кіраваў музеем з 2003 года. Крэсла ён пакінуў у снежні 2022-га, трохі недапрацаваўшы да 20-годдзя на дырэктарскай пасадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі