З'явіўся праект указа Лукашэнкі па індывідуальных прадпрымальніках (фота)
Яго копію на сваім сайце змясціла рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва".
13 сакавіка ў інтэрнэце з'явіўся праект указа кіраўніка дзяржавы па індывідуальных прадпрымальніках. Як паведамляла Еўрарадыё, дакумент ужо працяглы час ляжыць на стале ў Аляксандра Лукашэнкі, але калі будзе падпісаны, невядома. Да распрацоўкі ўказа прыцягваліся некаторыя аб'яднанні прадпрымальнікаў.
Шумчанка пра адмену сертыфікатаў: гэта добра, але трэба зменшыць падаткі
Нагадаем, згодна з ранейшым указам кіраўніка краіны №222 усе ІП, якія гандлююць вопраткай і абуткам, павінны былі з 1 сакавіка мець сертыфікаты якасці на кожную адзінку тавару. Прадпрымальнікі патрабуюць адмены гэтага, кажуць, што у такім выпадку кошт іх тавару вырасце ледзьве не ў разы — сертыфікаты каштуюць дорага. У выніку літаральна за два дні да набыцця моцы гэтага ўказу намеснік міністра эканомікі заявіў, што штрафаваць прадпрымальнікаў за адсутнасць сертыфікатаў пакуль не будуць (памер штрафу складае ажно 9 млн рублёў) да моманту прыняцця новага ўказа. Фактычна прадпрымальнікі працуюць цяпер незаконна, маючы толькі вусныя гарантыі ад Мінэканомікі.
Паводле праекта ўказа, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць працаваць і без сертыфікатаў на тавар, але мусяць заплаціць двайны падатак.
Іпэшнікам дазволяць прадаваць тавар без сертыфікатаў
У Беларусі 1 сакавіка на працу не выйшлі каля 80% ІП
Фота: Fotolia, perspektyva.org