15 красавіка ў Беларусі на паўдня адключаць тэлетрансляцыю

15 красавіка ў Беларусі часова спыняць эфірную трансляцыю тэлепраграм. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на РУП "Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр".

Паведамляецца, што тэлетрансляцыя ў Беларусі будзе адсутнічаць з 9-й да 15-й гадзіны. Прычынай называюцца прафілактычныя работы на перадавальным, электрасілавым абсталяванні і антэна-мачтавых збудаваннях.

Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Фота — info-crimea.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі