18 жніўня каля ЦУМа пройдзе пікет за свабоду слова

18 жніўня ў Мінску каля ЦУМа адбудзецца пікет салідарнасці з журналістамі-фрылансерамі і за свабоду слова. Акцыя пройдзе пад лозунгам "Без свабоды слова няма сумленных выбараў". Пікет будзе арганізаваны ў рамках перадвыбарчай кампаніі прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла Анатоля Лябедзькі.

У каментары Радыё "Свабода" прэс-сакртарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна патлумачыла: "Журналісты вельмі часта церпяць на сабе ціск уладаў. Асабліва гэта датычыць фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ і праз гэта вымушаныя плаціць дзяржаве вялізныя штрафы. Мы лічым, што на такім тле не можа быць ніякіх сумленных выбараў, таму і збіраемся правесці пікет пад такой назвай".

Пачатак пікета каля ЦУМа прымеркаваны на 13-ю гадзіну.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі