7 грамадзян Грузіі затрымалі на выхадных на беларуска-літоўскай мяжы
Чацвёра з іх затрымалі ў Воранаўскім раёне, яшчэ траіх — у Ашмянскім.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, за нелегальныя спробы перасячэння беларуска-літоўскай мяжы 31 ліпеня і 1 жніўня былі затрыманыя сем выхадцаў з Каўказа. Чацвёра з іх у момант затрымання знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-літоўскай мяжы ў Воранаўскім раёне. Яшчэ трое былі затрыманыя ў розны час памежнікамі ў Ашмянскім раёне. Двое мужчын сказалі, што яны дабраліся з Мінска ў Маладзечна, затым на таксі — да рэжымнай тэрыторыі.
Усе затрыманыя ў краінах ЕС спрабавалі здабыць лепшыя ўмовы жыцця. Яны прызнаныя парушальнікамі дзяржаўнай мяжы, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ужо раніцай 1 жніўня ў выніку аператыўнага ўзаемадзеяння беларускіх і літоўскіх памежнікаў на сумежнай тэрыторыі былі затрыманыя яшчэ чацвёра грамадзян Грузіі і адзін украінец. Ва ўстаноўленым парадку яны былі перададзеныя беларускаму боку. Распачаты адміністрацыйны працэс. Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да гэтай дзейнасці, паведамляе БелаПАН.
Фота: nedelia.lt