Абраны новы склад праўлення "Белгазпрамбанка"

Абраны новы склад праўлення "Белгазпрамбанка"

Праўленне Нацбанка спыняе дзейнасць часовай адміністрацыі па кіраванні "Белгазпрамбанкам". Апошні дзень яе працы — 10 снежня 2020 года, паведамляецца на сайце банкаўскага рэгулятара. 

Савет дырэктараў "Белгазпрамбанка" ўжо абраў новы склад праўлення. 

Часовую адміністрацыю ў банку ўвялі 15 чэрвеня 2020 года. Перад гэтым у банку Дэпартамент фінансавага расследавання правёў ператрус, шэраг менеджараў банка былі затрыманыя. Назіральнікі звязалі гэтыя падзеі з тым, што былы старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка заявіў пра сваё вылучэнне на прэзідэнцкія выбары. Неўзабаве і сам Бабарыка быў затрыманы па "справе Белгазпрамбанка". 

Часовая адміністрацыя ўводзілася дзяржавай на 6 месяцаў. Узначаліла яе экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова

Як піша TUT.by, прапанову ўвайсці ў новы склад праўлення "Белгазпрамбанка" Ермакова не атрымлівала. Склад праўлення фармавалі асноўныя расійскія акцыянеры — "Газпрам" і "Газпрамбанк". Усе новыя чальцы праўлення — работнікі "Белгазпрамбанка". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі