Адміністрацыя прэзідэнта пра новыя тарыфы: Вас дрэнна чуваць! (аўдыё)

Адміністрацыя прэзідэнта пра новыя тарыфы: Вас дрэнна чуваць! (аўдыё)

Савет Рэспублікі і ўрад ужо падрыхтавалі дакументы, неабходныя для прыняцця прэзідэнцкага ўказа па новых тарыфах на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта падчас сустрэчы 2 сакавіка з калектывам віцебскага медуніверсітэта заявіў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч. Ранкам 3 сакавіка спрабуем высветліць падрабязнасці і звяртаемся па тэлефоне прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта.

Добры дзень!

Вітаю!

Мяне завуць Ілля Маліноўскі, журналіст Еўрарадыё. Хачу удакладніць, ці вядома што-небудзь пра новыя тарыфы на ЖКГ?

— ...маўчанне, праз пару секунд суразмоўца кохкае, потым яшчэ невялічкая паўза: Вас дрэнна чуваць! — гудкі.

На паўторны званок трубку ўжо не здымалі.

Нагадаем, 22 лютага Аляксандр Лукашэнка даручае Камітэту дзяржкантролю, Савету міністраў і Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтаваць да 1 сакавіка новы разлік тарыфаў на ЖКГ. Але ў дзень “ч” пра гэта ніхто ва ўладзе не згадаў. І вось 2 сакавіка Мясніковіч вярнуўся да тэмы:

"У прапановах, якія ўжо адпрацаваныя (хоць я не магу сцвярджаць, што яны будуць адзін да аднаго прынятыя), ёсць абмежаванні для маламаёмасных гаспадарчых суб'ектаў і хатніх гаспадарак, —кажа Мясніковіч. — Калі выдаткі на аплату ЖКП ў горадзе перавышаюць 20% сукупнага прыбытку сям'і (уключаючы пенсіянераў, студэнтаў і гэтак далей), то ўсё, што звыш, будзе кампенсавацца за кошт бюджэту. І 15% — мяжа ў сельскай мясцовасці, да якой адносіцца і большасць райцэнтраў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі