Актор Павел Харланчук трапіў у аўтааварыю (фота)

ДАІ высвятляе падрабязнасці аўтааварыі, якая адбылася ўвечары 29 жніўня на ўнутраным кальцы Мінскай кальцавой аўтадарогі. Як піша onliner.by са словаў відавочцы, дзяўчына на "Аўдзі" ехала па паласе разгону, калі ў яе стукнулася "Хонда" на хуткасці каля 100 км/гадз. Потым абедзве машыны ўрэзаліся ў адбойнік.

У кіроўцу "Хонды" відавочцы пазналі вядомага актора Паўла Харланчука. Па словах артыста, ён ехаў стомлены пасля здымак і нічога не памятае. Відавочцы мяркуюць, што Харланчук мог заснуць за рулём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі