Актывіста, які выклікаў рэктара БДУ "на дыван", аштрафавалі на 4,5 млн рублёў

Актывіста, які выклікаў рэктара БДУ "на дыван", аштрафавалі на 4,5 млн рублёў

У Маскоўскім судзе Мінску прайшоў першы суд над Паўлам Сяргеем — удзельнікам студэнцкай акцыі пратэсту, якая адбылася 2 снежня. Нагадаем, што студэнты БДУ пратэставалі супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", судовы працэс пачаўся 22 снежня а 16-й. Сяргея вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Суддзя Таццяна Матыль не дазволіла выступіць адвакату, які хацеў далучыць да справы неабходныя матэрыялы: суддзя палічыла іх неістотнымі.

Адказчыка Паўла Сяргея не азнаёмілі з матэрыяламі справы. Потым суддзя выдаліла аднаго з прысутных за тое, што ён перасеў на іншае месца. Яшчэ аднаго — за насмешкі над словамі сведкі.

Павел Сяргей не прызнаў  сябе вінаватым. Тым не менш зранку 23 снежня суддзя вынесла прысуд: прызнаць Сяргея вінаватым і пакараць штрафам у 4,5 млн рублёў (25 базавых велічыняў).

Па звестках праваабаронцаў, пратаколы за студэнцкую акцыю былі складзеныя таксама на Яўгена Амялькова і Глеба Вайкуля. Звесткі Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава былі ўпісаныя ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзення акцыі.

Фота: svaboda.org

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі