Алесь Чайчыц са скандалам пакідае Раду БНР
Алесь Чайчыц
Алесь Чайчыц абвясціў у сацсетках, што пакідае Раду БНР.
"РадаБНРгейт пасля дзесяці з паловай гадоў фактычна штодзённай працы", як піша сам Чайчыц, адбыўся праз нязгоду з старшынё Рады Івонкай Сурвілай. "Якая розніца паміж Івонкай Сурвілай, якая займае пасаду дваццаць сем гадоў, і Аляксандрам Лукашэнкам, які займае пасаду трыццаць гадоў?" — пытаецца ён.
Чайчыц вінаваціць Раду БНР часоў Сурвілы ва "ўнутраным арганізацыйным убостве, прававым нігілізме, абыякавасці да ўласнага статуту, аўтарытарызме і сутнаснай мёртвасці". Ён патрабуе ад Рады БНР большай празрыстасці і вінаваціць яе кіраўніцтва ў нецярплівасці да крытыкі.
Пры гэтым Чайчыц прызнае Раду БНР "важнай агульнанацыянальнай нематэрыяльнай гістарычнай каштоўнасцю" і шкадуе, што "ўсё так трымалася".
У сваім допісе ён адзначае, што напярэдадні Івонка Сурвіла прыпыніла ягоныя паўнамоцтвы ў Радзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.