Аляксандр Глеб: Засталося нядоўга, але планую пагуляць яшчэ некалькі гадоў
Паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі пракаментаваў учорашнюю перамогу ў таварыскім матчы над Эстоніяй.
Нагадаем, беларуская зборная выйграла ў Таліне з лікам 2:0 (Пуціла, 32-я хвіліна, Радзівонаў, 80-я). Аляксандр Глеб выйшаў у другім тайме на замену.
"Мы шчаслівыя, — цытуе словы Глеба "Прессбол". — На стадыёне заўзятары стварылі выдатную атмасферу... Мы едзем у Фінляндыю, каб перамагчы" (зборная Беларусі рыхтуецца да адборачных матчаў чэмпіянату свету 2014 года з камандай Фінляндыі: 7 чэрвеня ў гасцях і 11-га — у Гомелі — Еўрарадыё).
Што да сваіх перспектываў, дык 32-гадовы футбаліст спадзяецца "гуляць столькі, колькі дазволіць здароўе". "Разумею, што засталося нядоўга, але планую пагуляць яшчэ некалькі гадоў", — сказаў Аляксандр Глеб.
Беларускую зборную заўзятары падтрымлівалі з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках (фота)
Фота — bymedia.net