Аляксандр Лукашэнка напісаў Папу Рымскаму Францішку
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў яго ад імя беларускага народу і сябе асабіста з першымі ўгодкамі пантыфіката.
"Упэўнены, што ваша дзейнасць на чале Святога пасаду яшчэ больш умацуе традыцыйныя адносіны супрацоўніцтва, узаемаразумення і павагі паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам", — цытуе ліст Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік Беларусі пажадаў Папу Рымскаму здароўя, невычэрпных сілаў і Божай дапамогі ў выкананні высокай і адказнай апостальскай місіі ў імя дабра і міра.
Фота — AFP