Аляксандр Лукашэнка паляціць на два дні ў Расію
Ён плануе ўзяць удзел у самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС, якія пройдуць у горадзе Уфа.
Аляксандр Лукашэнка паляціць на два дні ў Расію. 7-8 ліпеня ён плануе ўзяць удзел разам з беларускай дэлегацыяй у самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС, якія пройдуць у горадзе Уфа. БелаПАН адзначае, што наша краіна спадзяецца атрымаць статус назіральніка ў ШАС.
Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — гэта рэгіянальная міжнародная структура, якая была заснаваная 14 гадоў таму Кітаем, Расіяй, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. У БРІКС уваходзяць пяць краін — Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.
Фота: ria.ru