АМАП пад Мінскам разагнаў панк-рок-канцэрт

Увечары 1 жніўня міліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек, якія сабраліся ў лесе на рок канцэрт. Як паведамляе БелаПАН са словаў удзельніцы імпрэзы, канцэрт панк-рок-гуртоў праходзіў у лесе каля чыгуначнай станцыі Зялёнае. На яго з'ехалася каля васьмідзесяці маладых людзей, якія расклалі вогнішчы і ўсталявалі намёты.

Канцэрт пачаўся каля 20-й гадзіны. А праз дзве гадзіны супрацоўнікі АМАП і людзі ў цывільным напалі на ўдзельнікаў і сарвалі імпрэзу. Па словах сведкі, міліцыянты валілі на зямлю толькі хлопцаў, а дзячат не чапалі. Затрыманых каля паўтары гадзіны трымалі ў лесе, а потым завялі ў аўтазак. Паведамляецца, што некаторых затрыманых білі.

Міліцыянты адпусцілі тых, хто прыехаў на канцэрт на асабістым транспарце, папярэдне аштрафаваўшы іх за паркоўку ў неналежным месцы. Яшчэ каля 40-50 чалавек даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Мінскага райвыканкама. Некаторых адпускалі адразу, на іншых складалі пратаколы за дробнае хуліганства.

Па словах дзяўчыны, 2 жніўня ў міліцыі застаюцца пяць затрыманых. Іх вінавацяць у несанкцыяваным мерапрыемстве, знаходжанні ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе і супраціў праваахоўным органам. Суд над імі павінен адбыцца ў панядзелак, 3 жніўня.

АМАП забараніў дзяўчатам раздаваць кветкі на мінскіх вуліцах (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі