Апазіцыянераў адправілі за краты на 5 сутак

Па ёй праходзілі Алег Корбан, Зміцер Сільчанка і Алег Кераль. 26 ліпеня актывісты кампаніі вывесілі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага "Беларусь". Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Аднак ужо праз некалькі хвілінаў актывісты былі затрыманыя. Суда яны чакалі на Акрэсціна.


Як паведамляе Радыё Свабода, Корбан, Сільчанка і Кераль былі асуджаныя на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за "дробнае хуліганства". Нібыта, маладыя людзі "лаяліся матам" і "размахвалі рукамі".

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі