Апублікаваны план пратэстаў ва Украіне
Яго склала апазіцыйная партыя "Бацькаўшчына". Сярод галоўных мэтаў — адстаўка ўраду, датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.
Таксама згадваецца распачаццё крымінальнай справы супраць міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
Першы віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Арбузаў заявіў, што не бачыць сэнсу ў датэрміновых выбарах. Аднак адзначыў, што ўлада гатовая гэта абмяркоўваць з апазіцыяй.
Нагадаем, з 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС, у краіне праходзяць акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Найбольш масавыя вулічныя выступленні адбываюцца ў Кіеве.
Украінская рэвалюцыя знутры. Як арганізаваны Майдан