За акцыю "Стоп-падатак" давалі арышт і штраф

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", суд Цэнтральнага раёна аштрафаваў на 650 тысяч рублёў Настассю Кухто. Яна была затрыманая каля дома-музея I з'езда РСДРП. Разам з Кухто былі затрыманыя Аляксандр Францкевіч і Настасся Шатэрнік. Як стала вядома, Шатэрнік аштрафавалі — на 1 млн 300 тысяч рублёў.
 

Аляксандру Францкевічу за "Стоп-падатак" далі 12 сутак арышту
 

У Ленінскім судзе сталіцы сёння судзілі кіроўцу Канстанціна Глушко. Разам з Андрэем Самохіным (пасажырам яго аўтамабіля) ён з вечара пятніцы знаходзіўся за кратамі на Акрэсціна. Супраць іх склалі пратакол аб непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Глушко атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. З Самохіна знялі абвінавачанне і вызвалілі.
 

Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.

Супрацоўнікі ДАІ складаюць пратаколы "па фактах парушэнняў Правілаў дарожнага руху 20 снежня на праспекце Незалежнасці, калі ў Мінску праходзіла акцыя "Стоп-падатак". Ужо складзена частка адміністрацыйных пратаколаў у адносінах кіроўцаў, якія "перашкаджалі забеспячэнню бяспецы руху, тармазілі рух транспартнай плыні". Таксама "складзеныя пратаколы і па фактах неабгрунтаванай падачы гукавога сігналу кіроўцамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі