Асудзілі кіроўцу, які збіў на пешаходным пераходзе начальніка раённай ДАІ

У Светлагорску вынеслі прысуд па справе мясцовага жыхара, які на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў начальніка раённай ДАІ.

Здарэнне адбылося 23 снежня 2014 года. Начальнік ДАІ, на якога наехаў аўтамабіль, атрымаў сур'ёзныя траўмы ног і пазваночніка і быў шпіталізаваны. Дарэчы, падчас ДТЗ даішнік быў у форменнай вопратцы са святлоадбіўнымі элементамі.

Суд Светлагорскага раёна прысудзіў жыхару Светлагорскага раёна два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Разам з тым ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на пяць гадоў, перадае БелаПАН.

Абвінавачаны павінен выплаціць пацярпеламу 50 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Раней мужчына ўжо выплаціў начальніку ДАІ 14,4 мільёна рублёў.

Прысуд законную моц не набыў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

Фота — vitvesti.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі