"Атлетыка" і "Баварыя" выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Атлетыка" і "Баварыя" выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

13 красавіка сталі вядомыя яшчэ два паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў — "Атлетыка" і "Баварыя". Мадрыдскі клуб здолеў перамагчы па суме дзвюх сустрэч "Барселону" — 1:2 у гасцях і 2:0 на сваім полі. Два сённяшнія галы забіў Антуан Грызман — на 36-й хвіліне і на 88-й з пенальці (Ін'еста згуляў рукой у штрафной, зрываючы контратаку). "Барса" ў гэты вечар не была падобная на сябе, практычна нічога не атрымлівалася ў яе лідара Ліянэля Месі.

"Бенфіка" ў паядынку з "Баварыяй" (першы матч — 0:1) першай адкрыла лік, на 27-й хвіліне вызначыўся Рауль Хіменес. Аднак ужо на 38-й Артура Відаль зраўнівае лік. Наперад "Баварыю" вывеў Томас Мюлер на 52-й хвіліне, але Андэрсан Таліска на 76-й зрабіў лік нічыйным — 2:2.

На дзень раней у 1/2 фіналу апынуліся "Манчэстар Сіці" (2:2 і 1:0 у матчах з "ПСЖ") і мадрыдскі "Рэал" (0:2 і 3:0 у гульнях з нямецкім "Вольфсбургам").

Лёсаванне паўфіналаў пройдзе ў пятніцу, 15 красавіка, у Ньёне. Матчы 1/2 фіналу прызначаныя на 26 красавіка і 3 траўня. Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 28 траўня ў Мілане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі