Аўтааварыя ў Мінску паралізавала трамвайны рух (фота)
На плошчы Змітрака Бядулі сутыкнуліся Toyota і Renault.
У Мінску на плошчы Змітрака Бядулі адбылася аўтамабільная аварыя, якая паралізавала трамвайны рух па вуліцы Казлова, піша nn.by.
На плошчы сутыкнуліся аўтамабілі Toyota і Renault. Кіроўца Renault кажа, што ён ехаў па трамвайных рэйках у бок праспекта Незалежнасці, калі ў яго ўрэзалася жанчына на Toyota. Жанчына спрабавала заехаць на паркінг на плошчы Бядулі. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.
Фота — nn.by