"Барселона" і "Баварыя" — ў паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Відэа
У аўторак прайшлі два чвэрцьфінальныя матчы.
21 красавіка прайшлі два матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" на сваім полі выйграла ў парыжскага ПСЖ — 2:0, абодва галы забіў Неймар. Нагадаем, у першым матчы "Барса" перамагла з лікам 3:1.
У Мюнхене "Баварыя" разграміла "Порту" — 6:1. Нагадаем, у першым матчы нямецкі клуб у гасцях прайграў — 1:3. "Баварыя" адыгралася хутка — на 27-й хвіліне лік ужо быў 3:0, а на 40-й — 5:0! Два галы забіў Роберт Левандоўскі. На 73-й Джэксан Марцінэс забіў гол прэстыжу, але Хабі Алонса на апошніх хвілінах паставіў пераможную кропку.
Такім чынам, у паўфінал выйшлі "Барселона" і "Баварыя".
Яшчэ два чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў пройдуць 22 красавіка: "Рэал" — "Атлетыка" (першы матч — 0:0) і "Манака" — "Ювентус" (першы матч — 0:1).
Фота: Reuters