"Барселона" і ПСЖ выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў (відэа)
У сераду, 12 сакавіка, прайшлі два матчы 1/8 фінала футбольнага кантынентальнага турніра.
"Барселона" перамагла "Манчэстар Сіці" з лікам 2:1. Вынік першага матча — 2:0 на карысць "Барсы", якая крочыць далей.
ПСЖ дома выйграў у "Баера" — 2:1. Нагадаем, вынік першага матча — 4:0 на карысць французскага клуба, які працягвае барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў.
Напярэдадні ў 1/4 фінала прабіліся мюнхенская "Баварыя" і мадрыдскі "Атлетыка".
18 сакавіка ў 1/8 фінала згуляюць "Чэлсі" і "Галатасарай", мадрыдскі "Рэал" і "Шальке-04", 19-га — дортмундская "Барусія" і "Зеніт", "Манчэстар Юнайтэд" і "Алімпіякос".
Нагадаем, лёсаванне матчаў 1/4 фінала пройдзе 21 сакавіка.