“Барселона” выйграла Суперкубак УЕФА ў пяты раз (відэа)

Футбалісты “Барселоны” сталі ўладальнікамі Суперкубка УЕФА. 11 жніўня яны абыгралі “Севілью” ў матчы, які прайшоў у Тбілісі. Агулам падчас гульні было забіта 9 мячоў, прычым інтрыга матчу заставалася да самага завяршэння асноўнага часу, калі на табло было 4:4.

Вынік гульні вырашыўся ў дадатковы час, калі гулец “Барселоны” Педра Радрыгес паразіў браму сапернікаў. Выніковы лік — 5:4 на карысць каталонцаў.

“Барселона” ў пяты раз у гісторыі робіцца ўладальнікам еўрапейскага Суперкубка. Па колькасці трафеяў яна зраўнялася з італьянскім “Міланам”.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі