БАТЭ перамог мінскае "Дынама" — 2:0 (відэа галоў)
13 жніўня адбыўся перанесены матч 19-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.
БАТЭ ў гасцях перамог мінскае "Дынама" з "сухім" лікам 2:0. На 27-й хвіліне лік адкрыў Міхаіл Гардзяйчук, а на 45-й хвіліне Ілля Алексіевіч яшчэ павялічыў перавагу.
Гэтая перамога дазволіла барысаўскай камандзе ссунуць мінчукоў з першага радка турнірнай табліцы. Праўда, у сталічнага клуба ёсць гульня ў запасе.