БАТЭ вырваў перамогу ў “Мінска” на апошняй хвіліне матчу

БАТЭ вырваў перамогу ў “Мінска” на апошняй хвіліне матчу

Барысаўскі БАТЭ вырваў перамогу ў “Мінска” ў рамках 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Гульня праходзіла 16 красавіка на полі “гараджан”. У сярэдзіне першага тайма гаспадары адкрылі лік — адзначыўся Неманья Човіч, але на 37-й хвіліне гулец гасцей Міхаіл Гардзяйчук зраўняў лік.

У другім тайме на 65-й хвіліне абаронца гаспадароў Віталь Трубіла зноў вывеў каманду наперад, але праз тры хвіліны легіянер БАТЭ Мірка Іваніч адказаў голам і лік стаў 2:2.

Вырашальны гол барысаўчане забілі ў дадатковыя хвіліны матчу — Неманья Мілунавіч паразіў браму “Мінска” і прынёс барысаўчанам перамогу ў напружаным матчы з лікам 3:2. Дарэчы, гэта першая гульня ў сезоне, калі БАТЭ прапусціў галы.

Таксама сёння прайшлі паядынкі паміж “Белшынай” і брэсцкім “Дынама” — 4:2 і “Тарпеда-БелАЗам” і “Нафтанам” — 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі