Баўмгертнер папрасіў адвакатаў не даваць каментароў па яго справе

Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс” паведаміла ў аўторак адвакат Ганна Славіна.

"У адпаведнасці з просьбай нашага падабароннага мы пакуль будзем устрымлівацца ад любых каментароў, якія тычацца дадзенай справы", — сказала яна.

Адмовіліся паведаміць, ці апавешчаны іх падабаронны пра тое, што ў Расіі ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, усе трое беларускіх адвакатаў Уладзіслава Баумгертнера. Аднак прэс-сакратар Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут распавяла, што "беларускія адвакаты не атрымлівалі афіцыйнага паведамлення пра тое, што ў Расіі распачатая крымінальная справа".

Фота: AP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі