Баявыя дроны ўпершыню даляцелі да Ленінградскай вобласці РФ

Санкт-Пецярбург можа аказацца пад ударамі дронаў

Санкт-Пецярбург можа аказацца пад ударамі дронаў / kommersant.ru

Баявыя дроны ўпершыню даляцелі да Ленінградскай вобласці РФ. "Украінская праўда" піша са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах, што гэта была аперацыя, арганізаваная ГУР Мінабароны з выкарыстаннем "сучасных украінскіх сродкаў". Удар быў нанесены па нафтабазе. Гэта 800 кіламетраў па прамой ад мяжы Украіны. Падкрэсліваецца, што "з гэтага часу ваенныя аб'екты Піцера і Ленінградскай вобласці — у зоне дасяжнасці ўкраінскіх сіл".

Мінабароны Расіі заявіла, што ўначы 18 студзеня над Ленінградскай вобласцю быў збіты беспілотнік. А губернатор Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў паведаміў, што "ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ў Ленінградскай вобласці", ніхто не пацярпеў. З іншага боку нярэдка пасля заяў расійскіх уладаў пра збітыя беспілотнікі высвятлялася, што насамрэч не ўсе былі збітыя.

Astra піша, што беспілотнік упаў і выбухнуў на тэрыторыі Пецярбургскага нафтавага тэрміналу.

Некаторыя выданні звяртаюць увагу, што пад ударам апынулася інфраструктура, на якую завязаны экспарт нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі