Беларуса ў Польшчы збілі металічным дубцом і абрабавалі

Зламыснікі выкарысталі момант, калі беларус спыніўся для ліквідацыі няспраўнасць кола прычэпа. Рабаўнікі збілі мужчыну металічным дубцом і забралі аўтамабіль Citroën Xsara Picasso. У аўто, кошт якога 26 тысяч злотых (амаль 9 тысяч долараў ЗША), знаходзіліся асабістыя рэчы беларуса, дакументы і 4 тысячы злотых, паведамляе e-wspolnota.com   



Мужчына паведаміў аб здарэнні ў паліцыю. У хуткім часе паліцыянты знайшлі разбіты аўтамабіль у рове: злодзеі забралі з машыны грошы. Вядзецца пошук злачынцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі