МЗС Польшчы: праблема з візамі — гэта не наша віна

“Праблема з візамі для беларусаў не знікне, пакуль мы не зможам адправіць у Беларусь больш консулаў. У Беларусі 350 тысяч віз у год выдаюць некалькі консулаў — кожны па больш чым 110 штодня. А для павелічэння колькасці нашых консулаў беларускія ўлады не даюць згоды”, — так Марцін Басацкі пракаментаваў “Газеце Выборчай” скандал з заблакаваннем беларускімі хакерамі старонак рэгістрацыі на атрыманне польскіх візаў.  



Акрамя таго, як адзначыў Басацкі, праблему з візамі магло б зняць увядзенне малога памежнага руху. Аднак беларускія ўлады на гэта таксама не пагаджаюцца.



МЗС Польшчы спрабуе змагацца з хакерамі. Павялічваецца прапускная здольнасць рэгістрацыі, вылучаюцца  асобныя серверы, блакуюцца IP-адрасы, якія перашкаджаюць працы сістэмы.



Пры гэтым прэс-сакратар адкінуў абвінавачванні ў карупцыі ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Беларусі.

Нагадаем, што некалькі дзён таму ”Газета Выборча” звярнула ўвагу на беларускіх хакераў, якія зарабляюць на афармленні польскіх візаў. Паводле выдання, яны маглі ўзбагаціцца на некалькі мільёнаў долараў.


Працэдура заснавана на продажы усталяваных тэрмінаў праходжання сумоўя ў польскіх консульствах. Тэарэтычна дастаткова, каб беларусы, якія жадаюць атрымаць візу, зарэгістраваліся на сайце https://by.e-konsulat.gov.pl/. Але вакол інтэрнэт-рэгістрацыі з'явілася гіганцкая “шэрая зона”. Звычайны чалавек практычна не ў стане зарэгістраваць візавую заяву ў электронным выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі