У польскую суддзю кінулі тортам і адправілі ў Беларусь (фота)
Гэта адбылося падчас судовага паседжання ў Варшаве.
Дзеяч антыкамуністычнай апазіцыі часоў Польскай Народнай Рэспублікі Зыгмунт Мернік пад крыкі “У Беларусь! У Беларусь! Ганьба!” кінуў у суддзю Анну Велгалеўскую тортам.
Як піша Gazeta Wyborcza, гэта адбылося падчас разгляду справы генерала Чэслава Кішчака. Яго вінавацяць у смерці шахцёраў падчас задушэння іх выступаў у часы вайсковага становішча ў Польшчы.
Калі суддзя заявіла, што паседжанне будзе часткова закрытым, пачуліся крыкі і ў яе паляцеў торт.
Паліцыя высвятляе акалічнасці парушэння недатыкальнасці суддзі.
Фота — Agencja Gazeta