Беларускі хакеіст Сяргей Касціцын збіраецца прыняць расійскае грамадзянства
Інфармацыю пра гэта пацвердзіў сам хакеіст, нападаючы омскага "Авангарда" і зборнай Беларусі.
Як вядома, Кантынентальная хакейная ліга зацвердзіла новы рэгламент, паводле якога гульцы з расійскім пашпартамі не будуць лічыцца легіянерамі. Раней хакеіст нават пры наяўнасці расійскага пашпарта легіянерам лічыўся, калі не меў права выступаць за зборную Расіі, адзначае "Прессбол".
"Авангард", дзякуючы новаму пашпарту Сяргея Касціцына, зможа заявіць лішняга легіянера. А сам беларускі хакеіст будзе працягнуць гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.
Нагадаем, ураджэнцу Наваполацка Сяргею Касціцыну 26 гадоў. У НХЛ ён выступаў у 2007-2013 гадах, гуляў за "Манрэаль" і "Нэшвіл". Сёлета хакеіст перабраўся ў КХЛ.
Сяргей Касціцын: У НХЛ сварыўся з суддзямі рускім матам, і тыя разумелі